Tags: зайздрасць

араты

Настрой.

Калі каму давялося дастаткова доўга жыць у вёсцы, то абавязкова назіраў такое відовішча - сарваўшаяся з цэпу сабака бяжыць па вуліцы, бразкаючы ашмёткамі цэпу, а ўсе іншыя, прывязаныя сабакі ажно глотку ірвуць брэшучы на гэтую часова вольную, быццам яна ўяўляе галоўную пагрозу для ўсяе вёскі. У чым віна сарваўшайся сабакі? Бо яна парушыла забарону гаспадара, яна, безумоўна таго не разумеючы, ўзняла бунт. Але іншыя сабакі люта брэшуць на гэтую не з-за любові да парадку, бо як бы яны не любілі гаспадароў, цэп любы сабака не любіць і сам марыць бегаць на волі. Дык чаму яны так лютуюць? Бо гэтая сабака, якая бразгае тым цэпам, што іншым абмяжоўвае свабоду дзеяння, з'яўляецца папрокам іх баязлівасці , рабства, няздольнасці да пратэсту. Нянавісць замешаная на зайздрасці - страшэнная выбуховая сумесь.