Tags: вясковае будзеннае

араты

(no subject)

Раніца была марознай,зімовай.Не выспаўся.Настрой дрэнны.Але марац ёсць марац--прыгрэла сонейка ,і пачалі на ўзгорку распаўзацца пляміны мокрай зямлі.Ў падземнай расадніцы весела заззялі семядолі капусты,і адчуў--вясна.Настрой нават не сапсавала адкрыццё,што гэтай зімой мышы добра такі "пашынкавалі" вінаград.Легка склаўся вершык:
Ну нарэшце!Я ўжо думаў,ніколі...
Задрыжэў белы снег,як спалоханы конь,
І зямля пачала прадзірацца з зімовай няволі,
Пот натужны па ўзгорках закурэў на пралысінах скронь.
Прачынайся,зямліца,мы стаміліся ў доўгай віхуры,
Нашы целы размяклі,самлелі на печах ляжаць.
Слабай,кволай пяцелькай жыццё вызваляецца з скуры.
Падганяй нас Вясна,прымушай працаваць-шчыраваць.

Разумею,што слаба,разумею,што хутчэй рыфмаванка,але вось такі настрой.