араты

(no subject)

Да, и пошли в зад, кто считает революцию в Украине происками жидомасонов. Ну этото так, для фактуры.
араты

(no subject)

Ушел в реальность. Вернусть не знаю когда.
араты

(no subject)

Дайце мне кропку апоры
і я перавярну сусвет
свой,
Душа апранецца ў броні,
а броні пакрыюцца іржой
рудой.
Сумленне ўжо не здалее прагрызці
да сэрца
і здраднай крывёю кінуцца ў твар,
І я ўпэўнюсь нарэшце
што сумленне не варты
тавар.
І буду цягнуць сябе з багны
паволі, ледзь-ледзь,
па крысе
І жыць пачну жыццем нармальным -
спакойна, размерна,
"як усе".
араты

(no subject)

Беларусі патрэбен свой Кафка, каб паказаць алагізм і абсурднасць нашага жыцця.
араты

Каб люіць Беларусь нашу мілую, трэба паўднёвей і ўсходней пабываць.

Вернулся из-за границы. Был двое суток в поездке - выехали без четверти полночь и фактически без четверти полночь заглушил двигатель своего Эвазиона во дворе своего дома. Маршрут: Павловка (Слуцк) - Мозырь - Киев - Чернигов - Гомель - Павловка. Впечатлений масса. Материала для размышления, переосмысления - еще больше. Субъективно, но вот главное:
-украинцы смогли за двадцать лет создать свое государство и укрепить национальность, теперь никакие союзы их не заставят забыть, что они украинцы, в отличии от беларусов, которым эти двадцать лет внушали, что "государство = бацька" и что они " те же русские, но со знаком качества", т.е хорошо поскреби, как советское яйцо за семьдесят копеек, и они уже без этого знака, т.е. русские.
-Киев еще более нежели Минск живет отдельно от страны, которая живет по разному.
-всё что говорят другие о жизни в иных страна - субъективно, как и то что я думаю об Украине после этой поездки, но для меня это мой личный субъективизм.
-нужно многое переосмыслить.
араты

(no subject)

Паўста. Лічы стары, а сталым і не стаў...
Час, час - у пядзьдзясят рамантык-летуценнік сарамней за пранцы.
Ну і ці ёсць якісьці вынік маёй працы?
Зраблю, як кажуць бухгалтэрыю карысных спраў.

Дасюль жывы - з маім характарам , без жартаў, дасягненне,
Не здох у яме, не забілі ў п'янай бойцы,
Бог шанец дараваў не двочы і не тройчы...
Ат, зрэшты ўсё адно - туды-сюды, але жыццё - імгненне.

Пабудаваў свой дом, а зараз рамантую з горам,
Ну, безумоўна дрэва пасадзіў, і не адно, а болей значна
Шчэ вырасціў і сына, і дачку ўдзячных
(Хоць штосьці атрымалася зрабіць за што не сорам).

Усё? Усё... Не шмат зрабіў карысных спраў...
і не кажыце - мала, мала...
Але як Бог дазволіць крыху гэта неба пакапціць,
Я абяцаю шмат карыснага зрабіць....
Што я пляту - я тое Богу кожны юбілей свой абяцаў,
але ж пакуль што працавала:)
араты

(no subject)

Неяк КВЗэшнікі з каманды " Утомленные солнцем" пажартавалі наконт таго, што нельга з літар "ж", "о", "п" і "а" скласці слова "вечность". Беларусы ўпертыя, таму на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў з гэтых чатырох літар спрабуюць скласці не толькі "вечнасць", але і "незалежнасць", "эканамічны цуд", і нават " богатую и процветающую Беларусь".
араты

Да папярэдніх.

І ўсё ж тыя, хто гандлюе на сялянскіх месцах слуцкага рынку дамагліся свайго - пакуль нікога нікуды пераганяць не будуць. Заўчора прылятаюць да мяне знаёмыя і выдаюць навіну, што " заўтра ідзем у райвыканкам дамагацца праўды" і патлумачылі што з'явілася дэтанатарам гэткага рашэння - тыя хто спадзяваўся атрымаць выгодныя месцы за сваю памяркоўнасць, даведаліся, што лепшыя месцы ўжо аддадзены перакупу. Ну а заплаціць больш мільёна за месяц і стаяць уткнуўшыся тварам у сцяну ніхто не жадаў. Дарэчы за тыя грошы, што будуць браць з сялян, адміністрацыя рынку магла б якія тэлевізары павесіць на сцяну, каб тым, хто будзе стаяць тварам да яе, было чым заняцца за свае 50 000 у дзень. Дык мала таго што месца для сялянскіх радоў выбралі тупіковае, самі навесы зрабілі так бязмозгла, што нават сумненнеў у распіле грошай не ўзнікае, а зараз накрадзенае жадаюць сарваць з сялян. Украінцы і расіяне, якія так захапляюцца тым, што ў нас няма карупцыі, мне падаюцца смешнымі - ўсё ў нас ёсць, проста ўсе маўчаць.
Collapse )
араты

Чаго няма.

Беларускага сялянства няма - я гэта выдумаў. Не, яно та ёсць, больш таго - беларусы і ёсць ўчарашнія-заўчарашнія сяляне. Але сялян, якія б ставіліся да зямлі як той стары шляхціц які нам з Юзікам казаў :"Хлопцы, вам пашанціла - вам дазваляюць быць гаспадарамі на зямлі, а зямля - гэта ўсё!", такога беларускага сялянства няма. Разумееце? Так, каб ставіліся да зямлі не як да сродка вытворчасці, а як да сімбаля самастойнасці, незалежнасці, вартасці - такога сялянсва ў Беларусі ўжо няма. Вынішчылі. Есць тыя, хто проста працуе на зямлі, хто ставіцца да зямлі як да магчымасці выжыць, альбо нажыцца. Такія ёсць, а каб як у Коласа:
Collapse )