Генадзь Раманаў (araty) wrote,
Генадзь Раманаў
araty

Вінаград! Сапраўдны беларускі!

Учора быў у Колі Лапотка-добрага майго знаёмага, фермера, які займаецца рэдкімі раслінамі. Заехаў на гадзіну, каб паглядзець як вядзе яго вінаград у адкрытым грунце і ўзяць для пробы крыху новага фунгіцыду, бо аддаваць больш за паў-мільёна за літр не паспрабаваўшы жаба душыла. Але пакуль абыйшлі 30 сотак вінаграду, потым маліны, фундукі, кізіл, хвойнікі, гарод, ды і ўвогуле- з чалавекам блізкім па духу ёсць аб чым пагаварыць. А як зайшлі ў цяпліцу дзе рос вінаград, то ў мяне і дыханне перахапіла- на паўтара пагонных метрах гатунку Лівія больш за дваццаць гронак вінаграду больш за кілаграмм кожная!Гронкі прыгожыя, ягады ружовыя, вялікія, хрумсцяць ажно. І смак-такіх на рынку не купіце. Не, безумоўна кішмішы Гурман і Лучысты што раслі ў той жа цяпліцы, значна смачнейшыя, але там і ўраджай значна меншы. Праўда Коля кзаў, што Лівія на трэцім гаду, а астатнія гатункі двугодкі, маўляў у наступным годзе і на іх будзе не менш. Я бачыў беларускі вінаград на відэа, быў у вінаграднікаў, але ў іх, у таго ж Скачко, бачна колькі працы чалавек укладвае, кожная лаза "вылізаная", такім чынам камерцыйны вінаград не будзе выгоды расціць, а тут, у Лапотка, лозы проста лезуць па шпалеры, куды жадаюць і пры гэтым такі ўраджай.
Вярнуўся да хаты цемначы з упэўненнасцю, што трэба нарэшце дабудаваць сваю вінаградную цяпліцу-д
Tags: беларускі вінаград
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments