Генадзь Раманаў (araty) wrote,
Генадзь Раманаў
araty

Саід кантужаны.

Сярод шматлікіх студэнтаў-замежнікаў, што жылі ў нашым інтэрнаце, асабліва вылучаўся палестынец Саід - часам ён літаральна вар'яцеў . Мог, напрыклад, схапіць каго з савецкіх студэнтаў-першакурснікаў за шкірку, і, наставіўшы на яго вялікі нож, страшна вырачыўшы вочы, крычаць " Зачэм нож?! Зачэм тэбя спрашываю!!" . Спалоханы першакурснік спрабаваў тлумачыць " Хлеб рэзаць, масла", але раз'юшаны Саід хапаўся за вуха небаракі і пачынаў, пілаваўшы вуха абушком нажа, гістэрычна верашчаць " Ухі, ухі тэбе рэзат!!!". Альбо яшчэ мог схапіць малога першакурсніка, вывалакчы яго на балкон, узяўшы за ногі перакінуць праз поручні, пагражаць, што скіне з чацвертага паверха.

Пры такіх небяспечных абвастрэннях вар'ятства ў гэтага Саіда, нашыя клікалі яго суайчыннікаў. Не тое, каб не было каму добра такі супакоіць гэтага хворага на галаву араба, а проста ў нас тых студэнтаў, якія аказвалі адпор асабліва нахабным замежнікам, адразу ж адлічвалі з тэхнікума .Ведаеце ж тую палітыку, - каб грамадзянін краіны будуючай сацыялізм, вярнуўшыся ад нас, гэтак упэўненна спяваў "Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек"
Таму і клікалі яго землякоў
Тыя скручвалі суайчынніка, валаклі ў пакой і калолі супакойваючыя лекі. Увогуле палестынцы былі вельмі спакойнымі і выхаванымі замежнікамі, таму прасілі прабачэння за выхадкі Саіда, тлумачылі, што ён маёр палестынскай арміі, ваяваў, атрымў цяжкую кантузію, пасля якой часам блытае дзе ён і што з ім - пачынае лічыць, што ўсё яшчэ ваюе. Прасілі зразумець, не падымаць вэрхал. І мы разумелі - а як жа ж - нам на палітзанятках распавядалі аб тым, як ізраільцяне не дазваляюць палестынцам размаўляць на іх роднай мове, маліцца сваім багам. А то маглі і распавесьці, што ізраільцяне, як некалі Хрыстоса, распінаюць палестынскіх дзяце на крыжах, а бацькоў прымушаюць глядзець на гэтыя мукі.

А яшэ Саід на летнія вакацыі ехаў ваяваць у Палестыну. Іншыя замежнікі хто куды - багацейшыя - ў Еўропу, бяднейшыя - ў спецяльна створаныя для іх студатрады і дамы адпачынку. А гэты - забіваць. І хаця мы, савецкія студэнты, спачувалі палестынцам , тым не меней вельмі спадзяваліся, што ў адну з гэткіх паездак ізраілская куля пазбавіць нас і сусвет ад гэтага маньяка-забойцы

Ну добра - Саід выключэнне, да таго ж ён ехаў ваяваць за сваю Радзіму. Але, ўпэўнены, ні адзіная армія сусвету не можа складацца з маньякоў-забойцаў, якія бяруць адпачынак і едуць у гарачыя кропкі забіваць людзей, быццам на нейкае сафары. Ні адзіная нармальная краіна не будзе трымаць гэткую армію. Ну хіба нейкая кантужаная.
Tags: Ні аб чым
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 11 comments