Генадзь Раманаў (araty) wrote,
Генадзь Раманаў
araty

Альбы не біліся.

Прачытаў учора ў СБ артыкул Кацярыны Чароўскай "Почему корова не дает молока". Нават па фатаздымках і таму, што напісана ў артыкуле, зразумела - грошы "папілілі", а каб схаваць крадзеж, астатак змарнавалі. Сення за снеданнем пытаюся ў жонкі "Чытала пра кароўнік". "Чытала, адказвае жонка, - а чаму б і не, калі яшчэ ні воднага не пасадзілі за тое, што валяцца кароўнікі, ці прадуваюццца "прэзідэнскія домікі""
"Ну то, - кажу, - крайнім, здаецца, хочуць зрабіць намесніка старшыні" . "То й правільна,- адказвае жонка,- Не падпісвалі б акты прыемак за такое лайно, то хаця б крыху стараліся рабіць"
Ну, я пачаў ёй распавядаць, як хадзіў віпісваць гной да старшыні калгаса, а тут яму патэлефанавалі. Старшыня ўзняў слухаўку, паслухаў і кажа тым " За што ім пераводзіць грошы - яны ж на будоўлі ўжо два месяцы носу не кажуць!". Потым зноў доўга і ўважліва слухае, а пасля з выклікам " Ну дык то ж не пяць мільёнаў, а пяць мільярдаў - яж за іх адказваю!" Зноў доўга слухае, матляе галавой, крывіць вусны, а пасля кажа "Добра - сення ж падпішу". Кладзе слухаўку і, хутчэй сабе, чым мне " Гэтыя і часная фірма разам пачынлі рабіць комплекс будынкаў для фермы. Часнікі даўно скончылі сваю частку працы, атрымалі грошы і паехалі на іншы аб'ект. А гэтыя ж толькі грошы смокчуць!".
Жонка выслухала мой расповед і ўпэўненнасцю гэтак " Ну дык я ж і кажу - бо не сваё! Каб цябе прымушалі плаціць за нязробленае, то ты б сварыўся, грызся, кідаўся б біцца нават - ведаю я цябе!". А то! І кідаўся б! А вы б не кідаліся біцца, каліб заробленыя цяжкай працай, потам, а часам і часткай здароўя грошы ў вас забіралі лайдакі, махляры, нахабнікі? Отож!
А жонцы толькі з усмешкай адказаў "А ты яшчэ дзівішся, чаму нас, гэткіх працавітых і ашчадлівых, дзяржава заўважаць не жадае - бо пра нас турбуецца, каб мы не біліся!":)
Tags: агляд прэсы
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments