Генадзь Раманаў (araty) wrote,
Генадзь Раманаў
araty

Тупік

Глядзў учора выступ Лукашэнка перад журналістамі. Спадабалася, што не дзяліў украінцаў, а рабіў націск, што гэта адзіны народ. Спадабалася як сказаў пра западэнцаў, што гэта вельмі працавіты люд.
Мне не атрымалася бываць у Захоняй Украіне, але я памятую як я, ўсходнік, трапіўшы па размеркаванню ў Гродзенскае вучылішча і ехаў аўтобусам на сельгасработы ў Свіслачскі раён. Я быў уражаны, тым, якія дагледжаныя вескі, палеткі, цэнтральныя сялібы ў параўнанні з усходам, тым больш Расеяй. Мой аднагрупнік, які пасля арміі жыў пад Гомелем, пабываўшы на Гродзеншчыне, вырашыў, што павінен менавіта там жыць. І дамогся такі свайго.
так здарылася, што жонку ўзяў з Бераставіцкага раёна. Бываючы ў цесця, размаўляючы з яго аднавяскоўцамі, я зразумеў, што той, сялянскі сусвет, быў сапраўдным, у адрозненні ад калгаснага. Калі ж я стаў селянінам, то яшчэ глыбей зразумеў той сусвет і тое, што разбурэнне таго сусвету было страшэнным злачынствам ужо само па сабе.
Яшчэ крыху раней Лукашэнка сказаў, што толькі ідыёты не зробяць высноваў па падзеях ва Украіне. І ў мяне з'явілася надзея, што нарэшце пачнуцца сапраўдныя перамены, а не гаварыльня, бо незалежнасць нашае Беларусі, нашае Радзімы зараз залежаць найперш ад эканомікі і стану грамадства. Я нават згодзен будаваць беларускі народ на грамадзянскім фундаменце, але шмат вы ведаеце грамадзян у Беларусі?
Я вось лічу сябе грамадзянінам. І таму пагадзіўся на інтэрвью журналіста "Салідарнасці", хаця даўно ўжо не верыў у мэтазгоднасць выказвання сваіх думак у прэсе - па вопыту ведаю - вынік нулявы. Напрыканцы інтэрвью журналіст запыталася у мяне "Што б Вы жадалі перадаць міністру сельскай гаспадаркі?" Я адказаў" Я хацеў бы папрасіць яго, каб да нас ставіліся як да людзей. Мы робім тую ж работу, што і калгаснікі, але , ў адрозненне ад іх, мы не атрымоўваем ніякай падмогі, мы нават не маем павагі. І тым не менш мы робім не горш за іх. Жадаю, каб нас не лічылі нейкімі паразітамі, каб не стваралі адмоўны імідж для нас"

Так-так, толькі стварэннем адмоўнага іміджу аб нас, сапраўды сялянах, можна патлумачыць стаўленне да нас беларускага грамадства. І гэта не толькі тая варьятка, аб якой я пісаў http://araty.livejournal.com/43335.html, дарэчы яна прайшла ўсе суды-пракуратуры ў раёне два разы, калі пасля праверак ёй патлумачылі, што ўсё законна, яна пачала пісаць у Мінск, больш высокія інстакцыі, тлумачачы, што я ўсіх у раёне куіў. Бог з ёй, але пасля майго звароту да старшыні АК НС па выдзяленні зямлі адпаведна законаў (у выдзяленні калгаснай зямлі мне адмовілі, бо як жа - калгасам мільярды даляраў з бюджэту выдзяляюць - іх трэба ж кудысьці заворваць), мне нарэшце гэты надзел вырашылі выдзяліць у пажыццевае ўладанне, і я пайшоў плаціць падатак за тры гады, што надзел вісеў у паветры. Загадчыца аддзелу падаткаабкладання фізічных асоб запытала:
--Чаму не плацілі тры гады?
--Суседка была супраць выдзялення мне гэтага надзелу і не падпісвала пагадненне аб межах. - адказваю.
--Чым тлумачыла? - зноў пытаецца загадчыца аддзелу.
--Лічыць што калі я не працую ў калгасе, то я і не маю правоў.
--Усе правільна, - на поўным сур'езе адказвае падатковая начальніца - Вы ж не прыносіце ніякай карысці грамадству і дзяржаве.
Я прызвычаіўся да такіх папрокаў, таму спакойна адказваю, прыводзячы правераныя лічбы
--Па словах Прэзідэнта , за апошнія восем год у калгасы ўкінута 40 мльярдаў у даляравым эквіваленце бюджэтных грошай. У селськай гаспадарцы працуе 300 000 чалавек. Атрымоўваецца, што на кожнага працуючага ў сельскай гаспадарцы з тых грошай, што збірае падатковая інспекцыя, выдзяляюць па 16 000даляраў штогод. То бок мы з жонкай эканомім штогод для бюджэта 32 000даляраў, пры гэтым вырошчваем імпартзамяшчальную прадукцыю, якую вырошчваць калгасам эканамічна не прыбыткова. Дык чаму гэта мы не прыносім карысць - патлумачце.
--Граматны, - кажа праз паўзу падаткавічка, - І ўсё роўна Вы шкодныя для грамадства, бо супрацьпастаўляеце сябе яму!
Вось! Вось у чым справа. І мае словы, што я не супрацьпастаўляю сябе ніякаму грамадству, а проста жадаю спакойна жыць і добрасумленна працаваць, зноў жа паварачваюцца супраць мяне, бо я не думаю аб градмадзе.
Ну ды добра - мне не прывыкаць такое чуць. Вернемся да нашых.. , то бок да словў Прэзідэнта. Калі я пачуў, што Лукашэнка тлумачыць дабрабыт і працавітасць западэнцаў тым, што яны жылі пры ўласнасьці, ў мяне аж на душы пацяплела... А потым ледзяны душ! " .. ну и, не нада забываць, что они там работали под плетью!. Это мы тут расслаблялись, а они там под плетью!". Эх, Аляксандар Рыгоравіч, Аляксандар Рыгоравіч, гэта пад плёткай іх у калгасы заганялі. І пад дулам. Хто ж і калі гэта дабравольна волю на кайданы мяняў?

Уяўляю, як праз стагоддзе нейкі пісьменнік, пішучы гістарычны раман пра сённяшні дзень, пачне яго гэткімі словамі:
Кроваво-красное солнце свободы всходило над угнетенным Северо-Западным краем. Измученные под угнетением прозападных фашистов-беларусов, освобожденные русские приветствовали его радосными криками.
Tags: дэпрэсіўнае
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 67 comments