Генадзь Раманаў (araty) wrote,
Генадзь Раманаў
araty

Беларуская тэхналёгія вырошчвання таматаў.


Вярнуўся да спробы паказаць і расказаць пра беларускую тэхналёгію вырошчвання таматаў над якой я працаваў 14 год. Ідэя належыць ленінградскаму навукоўцу Бексееву Ш.Г., які яшчэ ў пяцідесятых гадах таго стагоддзя высказаў меркавання, што для ўмоў кароткага, не надта цеплага і сырога лета патрэбны прынцыпова іншыя гатункі таматаў і пачаў іх вывядзенне, якое спынілася з развалам Саюзу. Мне крыху больш пашанцавала.




Як відаць са здымкаў, новыя гібрыдныя сеянцы маюць кампактны штамбавы габітус, кампактнае размяшчэнне суцвеццяў і генератыўны склад расліны, што дазваляе атрымаць ранні і дружны ураджай,а дзякуючы густой пасадцы ( габітус дазваляе да 25 раслін на метр квадратны) ураджайнасць не змяншаецца, а мо нават і павялічыцца.. Форма расліны дазваляе адмовіцца ад пасынкавання і падвязкі. Да таго ж, дзякуючы штамбавасці , плады амаль да саспявання не кранаюцца зямлі, што аблягчае апрацоўку фугніцыдамі і дазваляе ў разы скараціць іх колькасць.
Адначасовае саспяванне ( над якім яшчэ трэба папрацаваць) дазваляе за адзін-два праходы сабраць амаль усе памідоры. А як падсказаў мой добры знаемы Олешук Е.Н., то можна распрацаваць тэхналегію прамога пасева ў грунт, з поўнасцю механізаванй апрацоўкай і камбайнавай уборкай. Але аб гэтым у іншых пастах ( як яшчэ гэты атрымаецца)Ніжэй прывожу здымак куста, дзе адначасова саспела дзесці 85% памідораў.



Безумоўна таматы гатунку "Толстой" F1 галандскай селекцыі якія ніжэй на здымках ,выглядаюць значна прывабней, але матэрыальных затрат і затрат працы на іх у разы болей. Лічыце : трэба паставіць калы, прычым так добра іх паставіць ,каб яны ад ветру і ліўня не паваліліся; трэба збіць шпалеры; трэба падвязаць расліны шпагатам: трэба чатыры-пяць разоў спасынкаваць. Гэта ўся праца, на якую не надта знойдзеш тых, хто гэта зробіць правільна і дабрасумленна, а самім з гадамі такую справу ў вялікіх аб'емах рабіць усе цяжэй. Мае ж гатункі садзіць легка, бо расада цубкая, апрацоўка механізавана, на збор можна і людзей наняць - сабекошт у разы ніжэйшы за вырошчванне, якое паказана на ніжніх здымках.

Tags: таматы
Subscribe

  • (no subject)

    Государство ответственно перед гражданами за создание условий для свободного и достойного развития личности. Статья 2 Конституции Республики…

  • (no subject)

    Давно не писал. Вот такое настроение. Но не поздравить женщин с их праздником?!.. Не дождетесь!:) Надо было бы написать хотя бы ироничные четыре…

  • Болезнь головного мозга.

    Что то год это не мой. Не нравится он мне. Очень не нравится. И дело даже не в том, что год урожайный для той продукции, которую я выращиваю (а у нас…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 35 comments

  • (no subject)

    Государство ответственно перед гражданами за создание условий для свободного и достойного развития личности. Статья 2 Конституции Республики…

  • (no subject)

    Давно не писал. Вот такое настроение. Но не поздравить женщин с их праздником?!.. Не дождетесь!:) Надо было бы написать хотя бы ироничные четыре…

  • Болезнь головного мозга.

    Что то год это не мой. Не нравится он мне. Очень не нравится. И дело даже не в том, что год урожайный для той продукции, которую я выращиваю (а у нас…