араты

araty


Нататкі вольнага аратага


Previous Entry Share Next Entry
Вінаград! Сапраўдны беларускі!
араты
araty
Учора быў у Колі Лапотка-добрага майго знаёмага, фермера, які займаецца рэдкімі раслінамі. Заехаў на гадзіну, каб паглядзець як вядзе яго вінаград у адкрытым грунце і ўзяць для пробы крыху новага фунгіцыду, бо аддаваць больш за паў-мільёна за літр не паспрабаваўшы жаба душыла. Але пакуль абыйшлі 30 сотак вінаграду, потым маліны, фундукі, кізіл, хвойнікі, гарод, ды і ўвогуле- з чалавекам блізкім па духу ёсць аб чым пагаварыць. А як зайшлі ў цяпліцу дзе рос вінаград, то ў мяне і дыханне перахапіла- на паўтара пагонных метрах гатунку Лівія больш за дваццаць гронак вінаграду больш за кілаграмм кожная!Гронкі прыгожыя, ягады ружовыя, вялікія, хрумсцяць ажно. І смак-такіх на рынку не купіце. Не, безумоўна кішмішы Гурман і Лучысты што раслі ў той жа цяпліцы, значна смачнейшыя, але там і ўраджай значна меншы. Праўда Коля кзаў, што Лівія на трэцім гаду, а астатнія гатункі двугодкі, маўляў у наступным годзе і на іх будзе не менш. Я бачыў беларускі вінаград на відэа, быў у вінаграднікаў, але ў іх, у таго ж Скачко, бачна колькі працы чалавек укладвае, кожная лаза "вылізаная", такім чынам камерцыйны вінаград не будзе выгоды расціць, а тут, у Лапотка, лозы проста лезуць па шпалеры, куды жадаюць і пры гэтым такі ўраджай.
Вярнуўся да хаты цемначы з упэўненнасцю, што трэба нарэшце дабудаваць сваю вінаградную цяпліцу-д

  • 1
вінаград у мяне расьце бяз цяпліцы. але не каб нейкія фантастычныя ураджаі...

Параўноўваць нас і вас, як, мабыць, нас і Архангельск (хоць ў "Атласе паўночнага вінаградарства" бачыў вінаградара з Архангельску).А ўраджайнасць, гэта складальнік выгоднасці культуры разам з часам паспявання і працаёмкасцю - мару частку таматаў у цяпліцах замяніць вінаградам.

ну, параўноўваць можна і у нас тут і вельмі нават па рознаму. на мараве с вінаградам бяз пытаньняў. і віна там робіцца да халеры. у маёй вобласьці - віна ня робіцца ані поллітра. хаця вінаград вырасьце. але так сабе. а троху вышэй на горы - так зусім нічога.

Поабачце Андрэй, што аднімаю час, але чаму ў вашай мясцовасці не вырошчваюць вінаград-мы ж паўночней Варшавы. Я вось ведаю, што да Еўразвязу нават ў Галландыі было больш за 100 га цяпліц пад сталовым вінаградам, ну а Еўразвяз у сялянскай палітыцы той яшчэ "лукашэнка"-дыктуе каму дзе што і колькі садзіць, а не згодзен, то як у нас- дапамогі не атрымаеш.

не вырошчваюць, таму што ў цяпліцах яго проста не вырошчваюць. няма традыцыяў. 100 кіламетраў на поўдзень - на мараву - і ўсё расьце само ;)

ўвогуле - у ншым рэгіёну бачу на палях пеправажна кукурузу, рапс, пшаніцу, сланечнікі. час ад часу яблачныя сады, мак, гарчыца. монакультуры - заяц ўвосень ня мае чаго нажрацца. затое летам дзікі абжыраюцца ;)

  • 1
?

Log in