араты

araty


Нататкі вольнага аратага


Previous Entry Share Next Entry
Саід кантужаны.
араты
araty
Сярод шматлікіх студэнтаў-замежнікаў, што жылі ў нашым інтэрнаце, асабліва вылучаўся палестынец Саід - часам ён літаральна вар'яцеў . Мог, напрыклад, схапіць каго з савецкіх студэнтаў-першакурснікаў за шкірку, і, наставіўшы на яго вялікі нож, страшна вырачыўшы вочы, крычаць " Зачэм нож?! Зачэм тэбя спрашываю!!" . Спалоханы першакурснік спрабаваў тлумачыць " Хлеб рэзаць, масла", але раз'юшаны Саід хапаўся за вуха небаракі і пачынаў, пілаваўшы вуха абушком нажа, гістэрычна верашчаць " Ухі, ухі тэбе рэзат!!!". Альбо яшчэ мог схапіць малога першакурсніка, вывалакчы яго на балкон, узяўшы за ногі перакінуць праз поручні, пагражаць, што скіне з чацвертага паверха.

Пры такіх небяспечных абвастрэннях вар'ятства ў гэтага Саіда, нашыя клікалі яго суайчыннікаў. Не тое, каб не было каму добра такі супакоіць гэтага хворага на галаву араба, а проста ў нас тых студэнтаў, якія аказвалі адпор асабліва нахабным замежнікам, адразу ж адлічвалі з тэхнікума .Ведаеце ж тую палітыку, - каб грамадзянін краіны будуючай сацыялізм, вярнуўшыся ад нас, гэтак упэўненна спяваў "Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек"
Таму і клікалі яго землякоў
Тыя скручвалі суайчынніка, валаклі ў пакой і калолі супакойваючыя лекі. Увогуле палестынцы былі вельмі спакойнымі і выхаванымі замежнікамі, таму прасілі прабачэння за выхадкі Саіда, тлумачылі, што ён маёр палестынскай арміі, ваяваў, атрымў цяжкую кантузію, пасля якой часам блытае дзе ён і што з ім - пачынае лічыць, што ўсё яшчэ ваюе. Прасілі зразумець, не падымаць вэрхал. І мы разумелі - а як жа ж - нам на палітзанятках распавядалі аб тым, як ізраільцяне не дазваляюць палестынцам размаўляць на іх роднай мове, маліцца сваім багам. А то маглі і распавесьці, што ізраільцяне, як некалі Хрыстоса, распінаюць палестынскіх дзяце на крыжах, а бацькоў прымушаюць глядзець на гэтыя мукі.

А яшэ Саід на летнія вакацыі ехаў ваяваць у Палестыну. Іншыя замежнікі хто куды - багацейшыя - ў Еўропу, бяднейшыя - ў спецяльна створаныя для іх студатрады і дамы адпачынку. А гэты - забіваць. І хаця мы, савецкія студэнты, спачувалі палестынцам , тым не меней вельмі спадзяваліся, што ў адну з гэткіх паездак ізраілская куля пазбавіць нас і сусвет ад гэтага маньяка-забойцы

Ну добра - Саід выключэнне, да таго ж ён ехаў ваяваць за сваю Радзіму. Але, ўпэўнены, ні адзіная армія сусвету не можа складацца з маньякоў-забойцаў, якія бяруць адпачынак і едуць у гарачыя кропкі забіваць людзей, быццам на нейкае сафары. Ні адзіная нармальная краіна не будзе трымаць гэткую армію. Ну хіба нейкая кантужаная.

  • 1
Тэг неподходящий. Очень даже обо что текст.

Устал спорить и объяснять, что я просто записываю свои мысли. Мой журнал - маю права. Поэтому надеюсь, что тэг позволит избежать ненужных и утомительных споров - все уже давно определились.

А... Ну в таком случае все верно. Для душевного спокойствия.

Да оно не для душевного спокойствия - уж какое тут спокойствие, ежели в этом году удар по моему представлению себя, как части пусть больного, но все же некого сообщества, был нанесен сопоставимый с ударом, от уничтожения советской идеологии и разростания на пустом месте плесени. Просто устал ощущать свое бессилие что либо изменить.

Вот Тим http://temnye.livejournal.com/, каждый день кричит в своем журнале "Ребята, нахрен вам сдалась та Украина - у нас в России проблем непочатый край. Да что в России - в Москве! А Крым и Новороссия не решат наши проблемы - новые создадут!" И что? Что меняется? Ну есть в России процентов 40 здравомыслящих людей с совестью, а сколько умных, вроде бы культурных, высокообразованных, кагбы интелягентных продажных сук! Они пока сильнее.

Я - дама неполиткорректная.
Не люблю мусульман, не люблю и боюсь даже.

Как я Вас понимаю:)
В школе нам на уроках истории рассказывали, как белые колонизаторы истребляли африканцев. Мы плакали от жалости к неграм и ненавидели колонизаторов. А вот пожив в общежитии, где африканцев было много , и они вели себя весьма вызывающе, мы поняли, что не за то ненавидели колонизаторов:)
Но вообще в любой цивилизации и нации все зависит от общей культуры человека.

Памятаю, было такое звышчулае стаўленне да замежнiкаў, рызыкоўна было звязвацца.
А краiна сапраўды кантужаная. Псiхалагiчная iнфармацыйная траўма. Але няма каму супакойваць.

Ну дык жа - у нас самая справядлівая страна ў Сусвеце была:) Дарэчы, таго ж Саіда Коля Кульбіцкі з ЛК аднойчы добра прыклаў - амаль вылячыў. Але Кульбіцкі сам быў той фуліган - не за гэта, але ўсё ж выляцеў з тэхнікума на два гады хіміі.

А па кантужанай краіне крыўдна тое, што героямі робяць тых, хто нанес шматвякавую шкоду нашым адносінам. А сапраўдных герояў, хто не пабаяўся сказаць аб шкодзе, ганяць. Гэх.

почитала ничего не поняла и долго улыбалась, вспомнила слова про себя=)

Это об одном студенте из Палестины, который на каникулах ездил воевать. Да, жил такой в нашей общаге долбанутый на голову. Нравилось ему убивать. Есть такие люди. Вот.

хм.да хорошо что не стал маньяком может и лудчше так?

  • 1
?

Log in