Свята, гультую, пішу, чытаю. Вось пачытаў учарашнюю СБ, і знайшоў, быццам падарунак да свята, дзве тэмы, якія мяне цікаваць. Пачну з другой.
"Зачем деревне товарный вид?" так называецца тэма, ў якой у выглядзе двух супрацьлеглых кропак погляду, уздымаецца праблема выміраючых весак, якія прапануецца прадаваць за адну базавую што беларусам, што замежнікам, якія вырашаць у гэых весачках навесці парадак. Спрачаюцца Андрэй Дземянцеўскі і Раман Рудзь.Ну як спрачаюцца - гавораць аб гінучых вёсках, але абыходзяць бокам галоўнага героя вескі - селяніна.
"Списанные на берег пашни", так назваў сваю калонку Андрэй Дземянцеўскі, у якой ён падцвяржае маю думку, што на сучаснай вёсцы сялян амаль не засталося. Вось як ён апісвае магчымыя паводзіны будучых гаспадароў весак у адносінах тутэйшых:"Завербуют самых трезвых и работящих! А над рекой будет раздаваться стон директора СПК...". Калі гаворка ідзе пра селяніна, гаспадара. то той не прамяняе сваё ганаровае права быць гаспадаром свайго жыцця на лепшыя ўмовы ўжо як бы і не зусім свайго жыцця. Вось асабіста мне было дзве прапановы ад нашых буйных фермераў і адна з Расіі, пры гэтым і заробкі, і ўзровень працы (асабліва ад расейца) былі б значна лепшыя, але я ўжо не быў бы гаспадаром свайго жыцця, таму, як селянін, я і адмовіўся ад спакуслівых прапаноў. Ну а калі гаворка ідзе пра батракоў, то батрак не прыгонны - мае права перайсці працаваць туды, дзе лепшыя ўмовы. Дык спадар Дземянцеўскі турбуецца аб кіраўніках СПК, аб тым, каб для гэтых кіраўнікоў хапіла танных батракоў. То так шчыра і скажыце, навошта кідацца прыгожымі словамі аб "мужественных хлеборобах да гордых матерях больших крестьянских семейств". Маці вялікіх сялянскіх сямейств жывуць на Століншчыне, дзе на днях быў Лукашэнка, але аб гэтым у наступным посце. А калі людзі за грошы кідаюць адно месца працы і ідуць на іншую, то гэта не сяляне - батракі.
Раман Рудзь у сваёй калонцы "Не надо бояться человека с рублем" слушна заўважае, што "молодежь уезжает в города, старики умирают, по заброшенным домам шастают бродяги и мародеры", разумна прапануе "вполне естественный выход - предложить деревню тем людям, которые хотят и умеют там работать". Я не толькі жадаю і ўмею, але і рэчаісна жыву і працую ў такой весачцы. Дык чаму дзяржава не жадае такіх як я заўважаць? Чаму яна перашкаджае нам займацца сялянскай працай? Чаму я , селянін, павінен заняцца аграэкатурызмам, каб адчуць падтрымку дзяржавы - цалкам жа натуральна, калі селянін займаецца сваей сялянскай справай, а вось калі ён яшчэ і пажадае агра і эка, то тады... Дык чаму?! Мы не канкурыруем з калгасамі ў вытворчасці прадукцыі, як не канкурыруюць БелАЗ і бус - у кожнага свая спецыялізацыя. Мы не канкурыруем з СВК у працоўнай сіле - той, каму прасцей быць выканаўцам, не стане гаспадаром, а той, хто хоча быць гаспадаром, з'едзе ў горад, але будзе самастойным. Дык чым мы перашкаджаем дзяржаве з яе калгасамі? На гэтае пытанне праўдзівага і разумнага адказу я не атрымаў ні ў чыноўнікаў, ні ў навукоўцаў, ні ў журналістаў. таму адкажу сам. Нават нягледзечы на аграмаднейшую падтрымку калгасаў, нават нягледзячы на тое стаўленне да сялян з боку дзяржавы, якое іначай як вайной супраць сялянства і не назавеш, нават нягледзячы на ўсё гэта мы выжываем, і выглядаем не так ужо і дрэнна на фоне гэтых "перадавых і прагрэсіўных" монстраў. А ўяўляеце як сяляне будуць жыць, якіх поспехаў змогуць дасягнуць, калі ім даць падтрымку? Дарэчы падтрымку, гарантаваную Канстытуцыяй РБ. Гэтаж уся іх хлусня пра адраджэнне вескі, аб падтрымцы сялянства, аб эфектыўнасці вялікіх і моцных, лопне, як мыльны пузыр. Не-е-е, гэтага яны дапусціць не могуць, хутчэй загубяць веску, чым дадуць выжыць сялянству.
Вось, спадары Дзямянцеўскі і Рудзь аб чым трэба ўздымаць пытанне, калі вас і сапраўды турбуюць праблемы беларускай вёскі. Але хто ж вам дазволіць? А так пвумнічаць на старонках СБ, асабліва калі за гэта яшчэ і грошы плоцяць, то чаму б і не.